Государственное учреждение образования "Веселовский детский сад Борисовского района"

Государственное учреждение образования "Веселовский детский сад Борисовского района"

телефон: 8017793-34-25
222132 Республика Беларусь, Минская обл., Борисовский район, д.Веселово, ул. Школьная, 20

Раённы этап рэспубліканскай выставы- конкурсу дзіцячай творчасці "Я родным краем ганаруся"

01.06.2022
Раённы этап рэспубліканскай выставы- конкурсу дзіцячай творчасці "Я родным краем ганаруся"

Раённы этап рэспубліканскай выставы- конкурсу дзіцячай творчасці "Я родным краем ганаруся" праводзіцца з мэтай фарміравання грамадзянскаці, патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасціу дзяцей і моладзі. Выстава -конкурс праводзіцца ў 2 этапы: 1 этап- ва ўстановах дашкольнай , агульнай і дадатковай адукацыі; 2 этап- раённы. Па выніках выставы - конкурсу  у ДУА "Весялоўскі дзіцячы сад Барысаўскага раёна" лепшай была адзначана работа Андрыеўскай Ксеніі.  Для удзелу у конкурсе Ксенія  зрабіла беларускую ляльку "Погремень".  У народнай беларускай культуры, як увогуле і ва ўсіх славян, была вялікая разнастайнасць лялек. Галоўная асаблівасць лялькі заключаецца ў тым, што зроблена яна без іголкі і безаблічная. Для дзіцяці лялька з’яўляецца цацкаю-сяброўкай і абярэгам адначасова, таму калоць яе іголкай нядобра, а рабіць твар па народных павер'ях нельга, так як такая лялька можа здабыць душу і стаць небяспечнай. А «безаблічная» лялечка лічыцца прадметам неадушаўлёным і не можа нашкодзіць дзіцяці. Зробленая з любоўю сваімі рукамі лялечка будзе прадметам гонару яе майстрыхі. Жадаем поспехаў Ксеніі!

                                             

Версия сайта для слабовидящих