21 лютага штогод адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Далучэнне да роднай мовы садзейнічае не толькі ўзбагачэнню мовы дзяцей, але і развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру.
Сёння сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць знаемства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць пачуцце грамадкасці, любоў да Радзімы. Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, не сароміцца на ёй размаўляць.
21 лютага штогод адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У сувязі з гэтым у нашай дашкольнай установе прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя дадзеннаму дню. У гэты дзень выхаванцаў чакаў “Калейдаскоп беларускіх прымавак і прыказак”
Выхавальнік зачытваў ўрыўкі з твораў беларускай літаратурнай спадчыны, казкі і паданні на роднай мове. Выхаванцы старэйшай падгрупы расказвалі малодшым вершы, якія разучвалі з бацькамі. Атрымалася сапраўднае свята беларускага слова, якое натхняе, ад якога адчуваеш цяпло роднай зямлі, роднай хаты. Няхай гучаць беларускія словы з вуснаў нашых дзяцей!